Вы тут

Старшынства ў СНД у 2017 годзе пераходзіць да Расіі


Старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў з 1 студзеня 2017 года пераходзіць да Расіі, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.


"З 1 студзеня старшынства ў СНД прымае Расійская Федэрацыя. Сёння члены дэлегацыі пажадалі поспехаў прадстаўнікам Расіі, старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, краіны СНД выказалі надзею, што старшынства Расіі ў Садружнасці надасць новы імпульс для ўмацавання супрацоўніцтва.

У 2016 годзе ў СНД старшынствуе Кыргызстан.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.