Кітайскі рынак кур'ерскай дастаўкі працягвае развівацца бурнымі тэмпамі.
Па выніках 2016 года колькасьць адпраўленняў вырасце ў 1,5 раза - да 30 млрд. пасылак, а прыбыткі галіны падскочаць больш чым на 40 працэнтаў - да 400 млрд. юаняў, прагназуе Гао Хунфэн, старшыня Таварыства кур'ерскіх прадпрыемстваў Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Службы экспрэс-дастаўкі існуюць у Кітаі ўжо больш за 10 гадоў. За гэты час іх праца аказала і працягвае аказваць вялікі ўплыў на кітайскую эканоміку. Дзейнасць кур'ерскіх фірмаў падганяе пакупнікоў здзяйсняць пакупкі, і за кошт гэтага расце спажыванне, адзначыў Гао Хунфэн на трэцяй Міжнароднай канферэнцыі па развіцці лагістыкі. Аднак ёсць і аспекты, якія яшчэ варта палепшыць, лічыць Гао. У прыватнасці варта звярнуць увагу на развіццё сеткі кур'ерскай дастаўкі ў сельскіх рэгіёнах краіны, актыўна прапрацоўваць трансгранічны кірунак і нарошчваць лагістычны ланцужок вытворчай галіны. Новы ўзровень развіцця лагістыкі таксама дазволяць адкрыць такія тэхналогіі, як вялікія дадзеныя, воблачныя вылічэнні і Інтэрнэт рэчаў, падкрэслівае Гао Хунфэн.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?