20 Верасень, чацвер

Вы тут

У Магілёве прапрацоўвалі шляхі паспяховага бізнесу


Восьмы міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» сабраў у абласным цэнтры болей за 500 удзельнікаў з 32 краін. Прадстаўнікі беларускіх і замежных дзелавых колаў, дыпламатычных арганізацый, рэспубліканскіх органаў улады, банкаў, гандлёва-прамысловых палат два дні абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў розных сферах эканомікі. Вынікам стала падпісанне 10 пагадненняў і пратаколаў намераў па інвестпраектах з высокай ступенню гатоўнасці на 250 мільёнаў долараў.


Да­сяг­нен­ні ма­гі­лёў­скіх вы­твор­цаў.

— Мы робім акцэнт на 235-ты Указ Прэзідэнта аб сацыяльным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч. — Чатыры праекты з дзесяці датычацца непасрэдна тых раёнаў, дзе рэалізуецца гэты Указ, — Чэрыкаўскага, Крычаўскага і Клімавіцкага. Яшчэ два праекты маюць дачыненне да Магілёва і Бабруйска. У Магілёў прыцягваем вядомую франшызу Бургер Кінг для будаўніцтва рэстарана пад гэтым брэндам, а ў Бабруйску вырашаем даўнюю праблему па сартаванні і ўтылізацыі адходаў. Літва плануе інвеставаць у гэты праект каля 30 мільёнаў еўра.

Упершыню на форуме працавала беларуска-кітайская секцыя. Шырока быў прадстаўлены турыстычны прадукт вобласці. На выставе ў лёгкаатлетычным манежы можна было ўбачыць апошнія дасягненні вядучых прадпрыемстваў рэгіёна. Асобна свой эканамічны патэнцыял дэманстравалі раёны Магілёўшчыны, якія працуюць у рамках 235-га Указа. На пляцоўцы каля будынка дэманстраваліся лепшыя распрацоўкі магілёўскага машынабудавання.

— Акрамя прыцягнення інвестыцый у вобласць, мы яшчэ пераследуем мэту па змяненні структуры эканомікі ў бок павышэння эфектыўнасці і стварэння сучасных прадпрыемстваў, — кажа старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. — У 2011 годзе Магілёўская вобласць мела адмоўнае сальда знешне-гандлёвага абароту — мінус 98 мільёнаў долараў. Па выніках 2015 года — станоўчае сальда — 540 мільёнаў долараў. І гэта дзякуючы непасрэдна тым інвестфорумам, якія былі рэалізаваныя. Мы маем прырост па экспарту ў Японію, а з Польшчай упершыню адмоўнае сальда ў тавараабароце звялі да нуля. Гэта заслуга тых прадпрыемстваў, якія былі створаны ў нашай СЭЗ.

Цікавасць да форуму «Млын поспеху» натхніла арганізатараў зрабіць яго штогадовым. Дагэтуль ён праходзіў адзін раз у 2 гады. Налета яго плануецца правесці ў Бабруйску, які якраз прымае эстафету культурнай сталіцы, і зрабіць яго з ухілам на сацыяльную сферу і турыстычныя паслугі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Інтарэс на 250 мільёнаў долараў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.