Вы тут

Ігар Бузоўскі: СМІ павінны адказваць на сацыяльна значныя пытанні


СМІ павінны адказваць на сацыяльна значныя пытанні, а не толькі забаўляць. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, які прымае ўдзел у V Форуме маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне".


"Дзяржава, якая аказвае падтрымку сродкам масавай інфармацыі, у тым ліку фінансавую, чакае ад іх, у першую чаргу, вырашэння сацыяльна арыентаваных пытанняў, а не выканання толькі забаўляльных функцый", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Ужо ў назве форуму вызначаны такія паняцці, як будучае і маральнасць, якія ў спалучэнні набываюць асаблівае значэнне. "Ад тых планаў і стратэгій, якія закладваюцца ў рамках форуму, залежыць будучыня не толькі журналістыкі, але і краіны, паколькі менавіта журналіст інфармуе грамадства аб тым, што адбываецца, - падкрэсліў ён. - Калі ў яго рабоце асноўнымі складнікамі будуць маральнасць і духоўнасць, мы можам глядзець у заўтрашні дзень з упэўненасцю".

Між тым сучасныя сродкі масавай інфармацыі ў пагоні за папулярнасцю ў аўдыторыі часта забываюць аб маральных асновах, за галоўнае часта выдаюць рэйтынгі, а не дзяржаўныя задачы.

Форум маладых журналістаў праходзіць у Мінску 17-18 лістапада, ён накіраваны на ўмацаванне маральных асноў беларускай журналістыкі, павышэнне кваліфікацыі, развіццё ўнутрыпрафесійнай камунікацыі маладых журналістаў, фарміраванне адзінай медыясупольнасці Беларусі ў мэтах забеспячэння дзяржаўных прыярытэтаў у развіцці нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Мэтавая аўдыторыя - маладыя журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных дзяржаўных рэдакцый газет, радыё і тэлебачання ва ўзросце да 30 гадоў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз журналістаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

БЕЛТА

Фота Сяргея Нікановіча.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.