Вы тут

Старшыні Ждановіцкага сельсавета пагражае да 10 год за кратамі


Дрэнны спосаб папоўніць свой сямейны бюджэт і дапамагчы палепшыць жыллёвыя ўмовы людзям прыдумала старшыня Ждановіцкага сельскага Савета дэпутатаў.


Як паведаміў намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Бычко, жанчына працавала раней намеснікам старшыні сельвыканкама. На гэтай пасадзе яна дзеля карыслівай і асабістай зацікаўленасці садзейнічала знаёмым і сваякам у атрыманні неабгрунтаваных прывілеяў. А менавіта, рэгістравала іх па месцы свайго жыхарства і забяспечвала пастаноўку на ўлік у сельвыканкаме, як грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Прычым гэтыя людзі ніколі тут не пражывалі. Разам з тым яны атрымлівалі зямельныя ўчасткі на льготных падставах без кадастравай ацэнкі, а некаторыя з іх будавалі дамы за кошт ільготных крэдытаў.

У выніку дзяржаве нанесены ўрон у памеры 13 тыс. дэнамінаваных рублёў.

Пракуратурай Мінскай вобласці па матэрыялах абласнога ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ў адносінах да падазраванай узбуджана крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса). Ёй можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 5 гадоў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рэгістравала дзеля льгот

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.