15 студзеня, пятніца

Вы тут

Сітуацыю ў сферы машынабудавання неабходна кардынальна выпраўляць


Аб гэтым Прэзідэнт заявіў, заслухаўшы даклад аб стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання.


Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што на нарадзе летам 2015 года было даручана выпрацаваць меры па развіцці машынабудаўнічых арганізацый краіны. Больш за год урад вызначаўся са стратэгіяй развіцця машынабудавання, спад у гэтай галіне зацягнуўся. Пры тым, што вядучым арганізацыям галіны была аказана значная дзяржпадтрымка, істотных станоўчых вынікаў не відаць, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Толькі за 2014—2015 гады прадпрыемствы страцілі палову аб'ёму выпускаемай прадукцыі, у тым ліку амаль 25% за 2015 год. Пры нізкай базе мінулага года прамысловы патэнцыял галіны за студзень—кастрычнік 2016 года прырос усяго на 3%. «Калі мы і далей будзем развіваць вытворчасць у такім рэжыме і тэмпах, то для выхаду на ўзровень 2013 года спатрэбяцца, як вы разумееце, дзясяткі гадоў. Такія тэмпы недапушчальныя. Сітуацыю трэба кардынальным чынам выпраўляць», — падкрэсліў Прэзідэнт. «Хацеў бы ад сённяшняй нарады атрымаць сумленную, адкрытую і прынцыповую размову: што перашкаджае, што трэба зрабіць і як мы гэта будзем рабіць», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка змяніў фармат правядзення нарады, праграма якой прадугледжвала даклады на розныя тэмы, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Замест гэтага ён адрасаваў канкрэтныя пытанні міністрам, губернатарам, дырэктарам, дэталёва цікавіўся станам спраў на найбуйнейшых прадпрыемствах краіны. У цэнтры ўвагі былі вытворчыя планы, пытанні вяртання дэбіторскай запазычанасці, экспарту, складскіх запасаў.

Міністр прамысловасці Віталь Воўк далажыў аб рабоце прадпрыемстваў айчыннага машынабудавання, перспектывах і стратэгіі яго развіцця з улікам сусветных тэндэнцый. Ён пазначыў як аб'ектыўныя, так і суб'ектыўныя прычыны праблем у галіне. У цэлым ёсць стратэгія развіцця машынабудавання Беларусі да 2020 года і бачанне перспектыў да 2030 года. Кіраўніку дзяржавы даложана аб фінансава-крэдытнай падтрымцы прадпрыемстваў, рабоце на рынках краін-партнёраў, дыверсіфікацыі экспартных паставак.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць больш актыўнай работы па дыверсіфікацыі рынкаў збыту, у тым ліку па лініі знешнепалітычнага ведамства. Ён даручыў прааналізаваць працу прадстаўніцтваў беларускіх кампаній за мяжой і іх кадравы склад.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць узгодненай вытворчай палітыкі ўнутры краіны, каб не ствараць на розных прадпрыемствах дублюючыя вытворчасці. Асаблівы акцэнт зроблены і на тэме якасці вырабленай прадукцыі. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы — яшчэ раз прааналізаваць і ўсталяваць жорсткі кантроль у гэтым пытанні на ўсіх этапах.

Разам з прыняццем тых ці іншых рашэнняў у вытворчай сферы, рэфармаваннем або структурнай перабудовай на прадпрыемствах, кіраўнік дзяржавы патрабуе ад кіраўнікоў не забываць аб сацыяльных абавязках, неабходнасці павелічэння даходаў работнікаў. Натуральна, усё гэта павінна адбывацца ва ўвязцы з ростам прадукцыйнасці працы, павышэннем эфектыўнасці вытворчасцяў.

Дзяржава, у сваю чаргу, гатова пры неабходнасці падставіць прадпрыемствам плячо. Напрыклад, у частцы папаўнення абаротных сродкаў. Галоўная ўмова — наяўнасць канкрэтных заказаў на прадукцыю і выгадныя праекты. Аляксандр Лукашэнка адзначыў гатоўнасць на сваім узроўні вырашаць стратэгічныя пытанні развіцця галіны, прымаць неабходныя рашэнні. Адначасова ён падкрэсліў, што ў першую чаргу дырэктары і кіраўнікі ведамстваў павінны вырашаць праблемы, якія ляжаць у сферы іх кампетэнцыі. «Я б не ціснуў і не настойваў, калі б мы гэтага не маглі зрабіць. Але я бачу велізарныя рэзервы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«У краіне няма чырвоных дырэктараў і алігархаў. Усе павінны напружвацца і даваць вынік. Вы не мне гэтыя вынікі даяце. Гэта ваш гонар, вашы прадпрыемствы. І вы, калі ласка, варушыцеся. Упэўнены, што ў гэтай сітуацыі можна нармальна працаваць», — сказаў ён.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што вынікі работы службовых асоб у гэтым годзе будуць старанна прааналізаваны. Гэта тычыцца не толькі прамысловасці, але і сельскай гаспадаркі, сферы ЖКГ і іншых.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Ёсць рэзервы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.

Грамадства

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».