Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: сямейны фільм «Як Іван-дурань за цудам хадзіў»

Калі і дзе: «МІР», 16 снежня ў 23.15 і 17 снежня ў 6.25

Назваць фільм Надзеі Кашаверавай дзіцячай казкай не выпадае — па сучасных мерках, гэта хутчэй фэнтэзі, толькі знятае ў савецкі час і напоўненае не толькі традыцыйнай мараллю, але і пэўным філасофскім падтэксам. Таму і дзеючыя асобы ў ім — не якія-небудзь супергероі, а напалову казачныя, напалову жыццёвыя персанажы: Іван-дурань і яго каханая, дачка багатага купца Насця, шарлатан Алі-Баба Еўсцюгнееў і хітры кароль, знявераны ў людзях чараўнік Лукамор і канакрад Фёдар, які яшчэ не страціў рэшткі сумлення.

Каб выратаваць сваю каханую ад злой хваробы, галоўны герой гатовы хоць прайсці наскрозь трыдзявятае царства, хоць перахітрыць самых заўзятых махляроў і хлусліўцаў, хоць цяжкай службай здабыць сапраўдны цуд. Уласна, усё гэта яму і давядзецца зрабіць, каб адваяваць сваё шчасце.


Што: баявік «Нікіта»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 16 снежня ў 21.30

Многія кінакрытыкі называюць гэты фільм Люка Бессона класікай еўрапейскага баевіка. Мяркуйце самі: карціна мела настолькі вялікую папулярнасць не толькі ў Еўропе, але і за акіянам, што пазней амерыканцы зрабілі яе рымейк пад назвай «Пункт незвароту», а канадцы стварылі ажно 96-серыйны фільм «Яе звалі Нікіта».

Аднак усе паслядоўнікі абапіраліся на першапачатковы сюжэт французскага рэжысёра. Маладая дзяўчына Нікіта, якая мае наркатычную залежнасць, удзельнічае ў абрабаванні аптэкі — у выніку перастрэлкі гінуць практычна ўсе рабаўнікі, а таксама паліцэйскі. Дзяўчыну асуджаюць да пажыццёвага зняволення, але пазней яе вярбуе спецшкола сакрэтных агентаў, і з вулічнай бандыткі Нікіта ператвараецца ў ракавую жанчыну — першакласнага агента, для якой амаль няма нічога немагчымага. Але адна з місій раптам ідзе не па плане...


Што: камедыя «Скрасці Бельмандо»

Калі і дзе: СТБ, 17 снежня ў 20.10

Даволі папулярны маскоўскі пісьменнік Бакунін перажывае творчы крызіс, да таго ж і адносіны з дзяўчынай расклеіліся... Выдавец ставіць ультыматум: альбо за 100 дзён з'явіцца новы раман — тады пісьменнік атрымае ў якасці бонуса рарытэтны аўтамабіль, альбо, наадварот, аўтар аддае свайго любімага пародзістага ката па мянушцы Бельмандо. Адна з абавязковых умоў — на час працы не пакідаць Парыжа.

І ўсё было б добра, калі б не рашэнне «расслабіцца» перад ад'ездам разам з выдаўцом і літаратурным агентам. Не, герой такі трапляе ў Парыж — аднак прачынаецца ён чамусьці зусім не ў сэрцы Францыі, а ў далёкай беларускай вёсцы, якая таксама носіць гордую назву Парыж. Менавіта тут, сярод маляўнічых краявідаў і незвычайных персанажаў, і разгортваюцца камедыйная, рамантычная і нават дэтэктыўная лініі сюжэта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.