Вы тут

Злосныя неплацельшчыкі застануцца без святла?


Запазычанасць суб'ектаў гаспадарання за энергію і газ на ўнутраным рынку краіны складае каля 700 млн долараў, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі.


Паводле яго слоў, гэтая запазычанасць павялічваецца. У такой сітуацыі для пагашэння даўгоў даводзіцца прыцягваць крэдыты на папаўненне абаротных сродкаў. «Прадпрыемствы Міністэрства энергетыкі вымушаны браць крэдыты і забяспечваць своечасовыя разлікі са знешнім пастаўшчыком энерганосьбітаў», — паведаміў Вадзім Закрэўскі. Намеснік міністра адзначыў, што Мінэнерга мае намер і ў далейшым прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў адносінах да неплацельшчыкаў. Іх могуць нават адключаць ад электраэнергіі.

Строга па графіку

Спецыяліст адзначыў, што адхіленняў ад графіка будаўніцтва Беларускай АЭС няма. Вадзім Закрэўскі расказаў, што налета на пляцоўцы ў Астраўцы плануецца будаўніцтва машыннай залы, мантаж турбіннага абсталявання і дапаможнага абсталявання турбіннага цэха. Працягнуцца работы па рэактарнай зале. Адказваючы на пытанне аб кадравай сітуацыі, Вадзім Закрэўскі адзначыў, што дэфіцыту спецыялістаў няма. «Па персанале, які зараз задзейнічаны зыходзячы з аб'ёму работ па сеткавым графіку, у нас пытанняў няма», — дадаў ён.

Пошук кампрамісу

Прадстаўнік Мінэнерга таксама паведаміў, што Беларусь і Расія працягваюць узгадненне аб'ёмаў паставак электраэнергіі на 2017 год. «Баланс электрычнай энергіі з расійскім бокам яшчэ не ўзгоднены. За гэты год імпартавана каля 3,1 млрд кВт.гадз. Па наступным годзе не ўзгоднены пакуль яшчэ кошт і, адпаведна, аб'ёмы электрычнай энергіі не вызначаныя», — сказаў Вадзім Закрэўскі. Ён падкрэсліў, што гэтая сітуацыя «не выклікае дысбалансаў» і на спажыўцах ніяк не адбіваецца. «Калі расійскім бокам будзе прапанаваны прымальны кошт электраэнергіі, зыходзячы з таго сабекошту, якога мы дасягнулі ўжо ў гэтым годзе, мы, натуральна, разгледзім неабходнасць куплі электраэнергіі ў Расіі», — растлумачыў ён.

Вадзім Закрэўскі таксама адзначыў, што Беларусь на перамовах па газе з Расіяй выступае за стварэнне роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін у галіне тарыфаў па энерганосьбітах. Гэта датычыцца і перспектыў стварэння агульных рынкаў электраэнергіі і газу ў ЕАЭС.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.