Вы тут

У Мінску адбылася галоўная ёлка краіны


Для ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення робіцца ўсё неабходнае.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі «Нашы дзеці». На галоўную ёлку краіны былі запрошаны дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.


«У нас вялікая і слаўная гісторыя, багатая культура, прыгожая прырода. Але самае галоўнае — гэта шчырыя і працавітыя людзі. Многія пакаленні беларусаў упрыгожвалі нашу зямлю, бераглі яе і абаранялі. І нам з вамі трэба як мага далей зірнуць у будучыню нашай Беларусі. Менавіта ад вас залежыць, як будзе выглядаць наша зямля і якой стане краіна праз 20, 30 або 50 гадоў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заклікаў дзяцей цвёрда ісці да пастаўленай мэты, пераадольваючы перашкоды і цяжкасці, а таксама любіць сваю Радзіму, клапаціцца аб яе дабрабыце, шанаваць мір і бяспеку. «Вельмі хочацца, каб вы шчасліва і дружна жылі ў асяроддзі родных і блізкіх людзей, з аптымізмам глядзелі ў будучыню і верылі ў лепшае. А калі ў кагосьці не атрымліваецца, вы павінны ведаць: у краіне шмат спагадлівых людзей, якія ніколі не пакінуць вас у бядзе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы пра надыход доўгачаканых канікул і зімовых свят, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта асаблівы час, калі хочацца зрабіць нешта добрае, падарыць навакольным радасць і цудоўны настрой.

Прэзідэнт лічыць важным, каб асабліва ў гэтыя дні кожнае дзіця адчула любоў і клопат. На гэта якраз і нацэлена акцыя «Нашы дзеці». «Усё больш людзей з розных куткоў краіны імкнуцца ўнесці свой уклад у гэту важную і высакародную справу, каб свет вакол нас стаў лепшы, а шчаслівых усмешак было як мага больш. Калі гэтых усмешак не будзе, значыць, год пражылі дарма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў перыяд навагодніх і калядных святаў асаблівым клопатам і ўвагай трэба таксама акружыць і пажылых людзей, бо не ў кожнага з іх ёсць тыя, хто можа прыйсці і падарыць часцінку душы і ўвагі.

Прэзідэнт разам з запрошанымі на свята дзецьмі прысутнічаў на казачным навагоднім прадстаўленні «Хрустальная мелодыя», у якім дабро і справядлівасць перамагаюць зло. Пасля дзеці ўручылі Прэзідэнту сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Загаловак у газеце: Кожнаму дзіцяці — клопат і любоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.