Вы тут

На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі падрыхтоўку да навагодніх свят


«Першае, што я хацеў бы пачуць ад кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, як мы гатовыя да Новага года ў цэнтры і на месцах, у агульным плане», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ходам акцыі «Нашы дзеці». «Гэта вельмі важнае пытанне. Я ў гэтым годзе спецыяльна ніякім чынам не заяўляў пра гэта, разумеючы, што мы ўжо традыцыйна працуем у гэтым кірунку і маем пэўны вопыт», — адзначыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўвалася тэма падрыхтоўкі навагодняга звароту Прэзідэнта Беларусі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава далажыла, што падрыхтоўка да святочных дзён ідзе актыўна, у тым ліку ў частцы правядзення акцыі «Нашы дзеці». «Перш за ўсё, стаўка зроблена на тое, каб ні адно дзіця не засталося па-за ўвагай. І асноўны мой тэзіс, калі мы размаўлялі аб падрыхтоўцы да Новага года, быў такі, каб сёння асаблівая ўвага была звернута на сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзе дзеці знаходзяцца пад дзяржаўнай абаронай», — сказала яна.

Загаловак у газеце: Як рыхтуемся да свята?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.