Вы тут

Прэзідэнт расказаў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, расказаў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе.


Журналісты пацікавіліся, ці ёсць падарунак, які марыць атрымаць кіраўнік дзяржавы, на што ён адказаў: "Так, ёсць - гэта $500 у сярэднім (сярэдняя зарплата па краіне. - Заўвага БЕЛТА). Гэта быў бы для мяне падарунак, я аб гэтым мару".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што для дасягнення названай мэты трэба прыкласці каласальныя, неймаверныя намаганні.

"Хто ў гэта не верыць - мне шкада. Хто павінен гэта зрабіць, але не хоча - з імі мы расстанемся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы будзем ісці да такой мэты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.