Вы тут

Тэхабслугоўванне ліфта аплочваецца па колькасці жыхароў


Удасканальваецца парадак прадастаўлення насельніцтву асобных жыллёва-камунальных паслуг. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У дакуменце замацоўваецца норма, што часова дзейнічала ў 2016 годзе. У адпаведнасці з ёй тэхнічнае абслугоўванне ліфта і санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў аплачваюцца спажыўцамі зыходзячы з колькасці грамадзян, зарэгістраваных у жылым памяшканні, а не суразмерна агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія ім належаць або займаемых імі.

Па такім жа прынцыпе спажыўцамі пакрываюцца расходы арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах (за выключэннем ліфтаў).

Загаловак у газеце: Аплата за абслугоўванне ліфта — па колькасці чалавек

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.