Вы тут

Лунінецкія чыгуначнікі пабіліся на карпаратыве


Лунінецкія чыгуначнікі на карпаратыве з нагоды навагодняга свята крыху не разлічылі сілы. У тым сэнсе, што выпілі больш, чым патрабавалася для мірнага вядзення дыскусіі.


У нейкі момант аргументы старон спрэчкі скончыліся, а энергія мускулаў засталася і запатрабавала выхаду. Адным словам, пачалася бойка. Занепакоеныя работнікі рэстарана спачатку спрабавалі самі супакоіць шумных і энергічных гасцей, але нічога не выйшла, выклікалі міліцыю.

Нарад патрульна-паставой службы, які прыбыў праз хвіліны, не здолеў навесці парадак у рэстаране. Была выклікана падмога. Адпачывальнікі ўбачылі ў дзеяннях міліцыянераў парушэнне сваіх правоў у частцы святкавання Новага года і патлумачылі гэта праваахоўнікам з дапамогай рук, так што ў апошніх адзенне месцамі затрашчала і парвалася. Спыніў гэты непрыемны інцыдэнт слёзатачывы газ. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога УУС Сяргей ДУЧЭНКА, праверку па факце здарэння цяпер праводзіць раённы аддзел СК. Відавочна, што для многіх удзельнікаў таго карпаратыву мерапрыемства яшчэ не скончылася.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Крыху пагулялі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.