А днямі ў абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная гэтай падзеі.
Папулярны тэатральны форум пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 сакавіка дванаццаты раз. У праграме тыдня — 22 спектаклі з 10 краін свету. Упершыню на гэта свята завітаюць тэатры з Аўстрыі і ЗША. Акрамя трох традыцыйных пляцовак будзе задзейнічана памяшканне этнаграфічнага музея, дзе тэатр-студыя «Невялікі драматычны тэатр» з Санкт-Пецярбурга пакажа «Братоў Карамазавых».
Наогул, гледачоў чакае шмат чаго цікавага і новага. Па словах дырэктара тэатра Андрэя Новікава, 80% удзельнікаў — новыя тэатры.
— Мы імкнёмся, каб афіша фестывалю была па-ранейшаму высокамастацкай і разнастайнай, каб са сцэны гучалі розныя тэатральныя мовы. Сучасная і класічная драматургія будуць прадстаўлены з разліку 50 на 50, — паведаміў Андрэй Новікаў.
Магіляўчан чакае шмат знакавых пастановак. Сярод іх фарс «Кароль памірае» і драма «За зачыненымі дзвярыма» рэжысёрскай лабараторыі «Вучні Тумінаса» пры Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Вахтангава і Тэатральным інстытуце імя Б. Шчукіна. Наогул, кожная з 22 пастановак не прайшла незаўважанай для тэатральнай грамадскасці. Амаль усе яны адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі. Застаецца дадаць, што кошт білетаў вар'іруе ад 7 да 35 рублёў. Але рэальная цана гэтых пастановак, папярэджваюць арганізатары, удвая вышэй.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Што за таемнымі дзвярыма?