Вы тут

Сёння — Дзень ратавальніка


19 студзеня беларускія ратавальнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. Работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з гэтай нагоды павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


«У цяперашні час Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі з'яўляецца магутнай аператыўнай структурай, якая энергічна развіваецца, здольная выконваць шырокі дыяпазон задач і валодае велізарным патэнцыялам, — гаворыцца ў віншаванні. — Беларускія ратавальнікі праяўляюць высокі прафесіяналізм пры ліквідацыі пажараў, аварый і наступстваў неспрыяльных з'яў надвор'я, прымаюць актыўны ўдзел у гуманітарных місіях за мяжой».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты святочны дзень мы традыцыйна шануем памяць тых, хто аддаў доўг Радзіме цаной свайго жыцця, чые мужнасць і самаадданасць дазволілі выратаваць мноства людзей ад гібелі. Прэзідэнт выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння ведамства, а сёння шчодра перадаюць свой багаты вопыт маладому пакаленню.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што, абапіраючыся на слаўныя традыцыі, супрацоўнікі МНС і надалей будуць паспяхова вырашаць ускладзеныя на іх задачы.

А напярэдадні свята Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прэзентавала невялікі іміджавы ролік аб сваёй дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.