Вы тут

Доўг за тэхніку, якой няма


Маніторынг па гатоўнасці да веснавой сяўбы, праведзены ў гаспадарках Буда-Кашалёўскага раёна, выявіў асобныя факты разукамплектавання сельгастэхнікі.


У Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласці паведамілі, што ў ААТ «Рагінь» знойдзена два раскамплектаваныя камбайны КЗС-10К-07. Да таго ж іх апорныя элементы маюць расколіны, дэмантаваны рухавік, радыятары, элементы гідрасістэмы і г.д. Гэтыя агрэгаты былі пастаўлены гаспадарцы ААТ «Гомельаблаграсэрвіс» у ліпені 2008 года па дагаворах лізінгу, але і цяпер запазычанасць па плацяжах не пагашана. Яна складае Br37,2 тысячы. Таксама цалкам раскамплектаванай знойдзена і іншая сельгастэхніка, набытая ў лізінг. Агульная запазычанасць па такіх плацяжах складае больш як Br80 тыс.

Спецыялісты дзяржкантролю адзначаюць, што не занадта турбаваў стан гэтай сельгастэхнікі яе ўласніка — Гомельаблаграсэрвіс. Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Буда-Кашалёўскага райвыканкама за недастатковасць работы па прывядзенні тэхнікі ў належны стан цалкам пазбаўлены прэміяльных выплат два кіраўнікі. Пра факты раскамплектавання сельгастэхнікі праінфармаваны ўласнік Гомельаблаграсэрвіса Гомельскі аблвыканкам — для прыняцця мер па спагнанні матэрыяльнай шкоды.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.