Вы тут

Паднябесная - у сусветных лідарах


ВУП Кітая за мінулы год павялічыўся амаль на $800 млрд.


Паводле папярэдніх ацэнак, рост эканомікі Кітая па выніках 2016 года склаў каля 6,7 працэнта, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Сюй Шаошы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Чыноўнік нагадаў, што ў першым квартале мінулага года кітайская эканоміка прадэманстравала рост на 6,7 працэнта. Такія ж тэмпы росту захоўваліся і ў наступных двух кварталах 2016-га. 

Сюй Шаошы адзначыў, што ў першыя тры кварталы 2016 года ўклад спажывання ў рост кітайскай эканомікі склаў 71 працэнт, павялічыўшыся на 13 працэнтных пунктаў у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Паводле яго слоў, у 2016 годзе агульны аб'ём эканомікі Кітая, паводле ацэнак, можа перавысіць 70 трлн юаней (каля 10,1 трлн. долараў), за ўвесь мінулы год ён павялічыўся прыкладна на 5 трлн. юаняў. 

Такім чынам, Кітай прыкметна вылучаецца сярод галоўных сусветных эканамічных суб'ектаў па тэмпах росту эканомікі. Спасылаючыся на даклад Міжнароднага валютнага фонду, Сюй Шаошы сказаў, што ў 2016 Кітай забяспечыў рост сусветнай эканомікі на 1,2 працэнтнага пункта, тады як ЗША - на 0,3 працэнтнага пункта.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.