Вы тут

Прэзідэнт заяўляе аб адсутнасці рызык ад 5-дзённага бязвізавага ўезду


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці рызык для Беларусі і сумежных краін ад увядзення Беларуссю бязвізавага ўезду на тэрмін да пяці сутак для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.


Фота: grodnopromstroy.by

Фота: grodnopromstroy.by

 

"Дакумент распрацоўваўся паўтара года і быў старанна вывераны усімі дзяржаўнымі органамі, у першую чаргу з пункту гледжання ўзнікнення якіх-небудзь рызык для Беларусі, нашых саюзнікаў і суседзяў", - заявіў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на ўзніклую з гэтай нагоды ў СМІ інфармацыйную кампанію. "Часам знаёмішся з заўвагамі гэтых аўтараў і дзіву даешся. Гэта людзі, якія не разумеюць сутнасці ці ж спецыяльна нагнятаюць абстаноўку. Хутчэй за ўсё, адмыслова. Адмена віз не азначае адмены пагранічнага кантролю. Як ён быў, так і ёсць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цябе абавязкова правераць, хто ты такі, дакладна так, як у Расіі - пашпарт прад'явіў, камп'ютар адзначыў. Нармальны чалавек - праходзь, пяць дзён жыві ў Беларусі. Не - камп'ютар адразу пакажа". 

"Таму выццё і крыкі з боку некаторых сумежных дзяржаў - гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл. Мы тут нічога не парушылі з пункту гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. І мы не парушылі нічога ў плане нашых дамоўленасцей з іншымі дзяржавамі ", - падкрэсліў беларускі лідар. 

"Усё, пра што мы дамаўляліся, мы свята выконваем. Калі Расія заклапацілася, то я заўсёды кажу: дай бог вам несці на мяжы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх памежных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на межах, які мае Беларусь", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. 

"Трэба спакойна на гэта рэагаваць і займацца сваёй справай. Зразумела, для чаго гэта робіцца. Хоць гэты дакумент паўтара года распрацоўваўся і ўзгадняўся з усімі нашымі суседзямі, у тым ліку з Расіяй. Вось адказ на ўсе гэтыя інсінуацыі", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.