Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: камедыя «Свята Нептуна»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 31 студзеня ў 14.25

Зняты больш як 30 гадоў таму кінаальманах складаецца з трох навел: «Наш тата маянэз», «Прысуд» і «Свята Нептуна», але якраз апошняя кароткаметражка стала настолькі вядомай, што яе асобна дэманстравалі ў кінатэатрах.

...Справа, як водзіцца, пачалася з драбязы: загадчык культмасавага сектара пасёлка Малыя Пяткі штогод рапартаваў «наверх» аб праведзеных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах і актыўным удзеле ў іх насельніцтва. Але аднойчы перастараўся і напісаў у афіцыйнай паперы, што ў пасёлку ёсць клуб «маржоў» — аматараў зімовага купання, колькасцю... у 150 чалавек! І нібыта ёсць у іх традыцыя — 1 студзеня адзначаць Свята Нептуна.


Што: лірычная камедыя «Дзень сурка»

Калі і дзе: TV1000, 2 лютага, увесь дзень

Тэлевізійны аглядальнік надвор'я Філ Конарс штогод вымушаны ехаць у маленькі гарадок Панксутоні ў штаце Пенсільванія — рабіць рэпартаж з Дня сурка, які «прадказвае» надвор'е на пачатак вясны. Ганарлівы Філ ненавідзіць і гэты дзень, і гэты гарадок з усімі жыхарамі, і наогул сваю працу.

Мабыць, таму аднойчы сусвет вырашае даць каментатару ўрок: час для яго спыняецца і закручваецца ў кола, бясконца паўтараючы адзін і той жа дзень — 2 лютага, Дзень сурка. Філ пражывае яго незлічоную колькасць разоў, спрабуючы зрушыць застылы свет рознымі спосабамі — здзейсніць самагубства, абрабаваць банк, звярнуцца да псіхіятра, спакусіць сваю калегу Рыту, але нічога не дапамагае: ён прачынаецца раніцой у тым жа гатэлі. Нарэшце мужчына вырашае пераключыцца на карысныя і добрыя справы — і незаўважна зрушвае штосьці ў самім сабе...


Што: драма «Чалавек, які спазнаў бясконцасць»

Калі і дзе: 8 канал, 2 лютага ў 21.15, 3 лютага ў 11.00

Фільм-біяграфія, заснаваны на рамане брытанскага пісьменніка, распавядае пра жыццё індыйскага матэматыка-самавучкі Срыніваса Рамануджана.

Хлопец, які жыве на мяжы галечы, працуе чорнарабочым у Мадрасе. Паступова калегі заўважаюць яго выключныя матэматычныя здольнасці і раяць паспрабаваць звязацца з універсітэцкімі прафесарамі матэматыкі. Прафесар з Кембрыджа запрашае юнага генія ў Вялікабрытанію, але і там «Моцарту ад матэматыкі» прыходзіцца не соладка. Ён жыве бедна, адчувае зайздрасць з боку вядомых навукоўцаў, спазнае расісцкі настрой многіх брытанцаў, сумуе па радзіме і блізкіх і ў выніку застаецца сам-насам з невылечнай хваробай...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.