Вы тут

Дзень маладзёжных атрадаў аховы правапарадку адзначаць у Полацку


2 лютага ў горадзе адбудзецца шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў з удзелам больш як 250 лепшых прадстаўнікоў руху маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны.


Прафесійнае свята для ўдзельнікаў МААП было заснаванае Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі ў 2012 годзе і адзначаецца штогод 6 лютага. Традыцыйна ў першы тыдзень лютага па ўсёй краіне прэзентуецца дзейнасць Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і ўшаноўваюцца лепшыя актывісты руху МААП.

2 лютага, 11.00, патрыятычная акцыя "Мы памятаем і ганарымся” побач з помнікам савецкім воінам-вызваліцелям Полацка.

Удзельнікі руху МААП ускладуць кветкі да помніка, ушануюць хвілінай маўчання памяць воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні горада. Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надасць ваенны аркестр вайсковай часці 5530.

2 лютага, 11.30, экскурсія ў вайсковую часць 5530.

Азнаёміцца ​​з жыццём і побытам вайскоўцаў, а таксама выставай зброі і спецыяльных сродкаў, якія стаяць на ўзбраенні ва ўнутраных войсках, удзельнікі мерапрыемстваў змогуць падчас экскурсіі па вайсковай часці 5530. Традыцыйна ў рамках экскурсіі для дзяцей будуць арганізаваны майстар-класы па тактыцы дзеяння ўнутраных войскаў (адпрацоўка прыёмаў рукапашнага бою, знішчэнне злачыннай групы, дзеянне сапёрнай групы пры выяўленні выбуханебяспечнага прадмета).

2 лютага, 14.30, “Адкрыты дыялог”, Полацкі раённы выканаўчы камітэт, другі паверх, актавая зала.

“Адкрыты дыялог" на тэму "Сучаснасць і будучыня маладзёжнага праваахоўнага руху” аб'яднае моладзь МААП і экспертаў, у ролі якіх выступяць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Арганізатары ўпэўненыя, што такія стасункі дадуць новы стратэгічны імпульс развіццю руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, дапамогуць знайсці новыя падыходы пры фарміраванні каштоўнасных арыенціраў у падрастаючага пакалення. Перад пачаткам дыскусіі можна будзе пазнаёміцца ​​з тэматычнай выставай абласных і мінскага гарадскога штабоў МААП БРСМ.

Акрамя таго, будуць узнагароджаны лепшыя прадстаўнікі маладзёжнага праваахоўнага руху па выніках 2016 года.

Даведка. Рух МААП аб'ядноўвае больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сумесна з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ратавальнікамі яны забяспечваюць грамадскі парадак, займаюцца прафілактычнай працай па бяспецы жыццядзейнасці. Сярод ратных спраў маладых праваахоўнікаў — спыненне сур'ёзных злачынстваў і правапарушэнняў, затрыманне небяспечных злачынцаў, прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў, выратаванне жыццяў.

Сяргей РАСОЛЬКА

s.rasolka@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.