Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: камедыйны баявік «Містар і місіс Сміт»

Калі і дзе: 8 канал, 9 лютага ў 21.15 і 10 лютага ў 11.00

Нішто не вечнае ў гэтым свеце — нават, здавалася б, трывалы шлюб галівудскіх кіназорак Анджэліны Джалі і Брэда Піта. А вось першая сумесная работа гэтых самых дарагіх амерыканскіх акцёраў ужо ўвайшла ў гісторыю кінематографа.

Джон і Джэйн, не так даўно жанатыя, але ўжо досыць стомленыя ад шэрай паўсядзённай руціны і пацьмянелых пачуццяў — банальная гісторыя звычайнай сямейнай пары. Калі б не адно вялікае «але». Рэч у тым, што муж і жонка — высокакласныя і дарагія наёмныя забойцы, якія ўмудрыліся нейкім цудам завязаць рамантычныя адносіны, працуючы на канкурыруючыя арганізацыі. Але аднойчы тайнае робіцца яўным: калі Джон атрымлівае заказ на Джэйн, а Джэйн — на Джона.


Што: трагікамедыя «1+1»

Калі і дзе: ТБ3, 10 лютага ў 20.55

Каштоўнасць гэтай стужкі не столькі ў тым, што заснавана яна на рэальных падзеях, і нават не ў россыпу атрыманых у 2012—2013 гг. міжнародных кінапрэмій, а ў тым, што з сумнай гісторыі атрымалася не слязліва-шкадавальная драма, а бліскучая трагікамедыя — з ухілам у камедыю. Мяркуйце самі.

Заможны арыстакрат Філіп, які стаў інвалідам пасля аварыі параплана, шукае сабе памочніка — па сутнасці, адначасова сакратара і сядзелку. З цэлага шэрагу кандыдатаў ён выбірае чарнаскурага Дрыса — выхадца з Сенегала, якому насамрэч патрэбна не праца, а пісьмовая адмова ад яе, каб далей атрымліваць дзярждапамогу па беспрацоўі. Жыхар ускраін вылучаецца грубасцю, крымінальнымі схільнасцямі і поўнай адсутнасцю манер, але затое ў ім ёсць шчырасць, лёгкае стаўленне да праблем і дух прыгод, якія падкупляюць Філіпа. Два такія розныя мужчыны пакрысе сыходзяцца бліжэй...


Што: камедыя «Дайце кнігу скаргаў»

Калі і дзе: СТБ, 12 лютага ў 14.25 і 0.55

Усім, хто памятае «сэрвіс па-савецку» — бязрадасны і бязлітасны — прысвячаецца...

Маскоўскі рэстаран «Дзьмухавец» — тая яшчэ ўстанова грамадскага харчавання. Персанал адкрыта хаміць кліентам, стравы можна парэкамендаваць хіба што ворагу, а кнігі скаргаў ніколі няма на месцы. І хто яго ведае, колькі часу гэты вэрхал працягваўся б, калі б аднойчы ў рэстаран не трапіў журналіст Нікіцін з сябрамі і не напісаў у газету сатырычную «оду». Зрэшты, журналіст прагне не столькі пакараць вінаватых, колькі палепшыць сітуацыю — таму неўзабаве «Дзьмухавец» ператвараецца ў моднае і ўтульнае маладзёжнае кафэ, а з яго дырэктаркай Таццянай Шумавай у журналіста завязваюцца пяшчотныя адносіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.