Вы тут

Хто павінен плаціць за кватэру?


Мы пабудавалі новую кватэру па дагаворы ўдзелу ў долевым будаўніцтве. Дом здадзены ў эксплуатацыю, і з нас патрабуюць, каб мы рабілі адлічэнні на будучы капітальны рамонт, плацілі за тэхнічнае абслугоўванне, жыллёва-камунальныя паслугі. Ці законна гэта, калі мы ў новай кватэры пакуль не жывём (там яшчэ шмат што трэба зрабіць)? І наогул, з якога моманту павінна ўносіцца плата за жыллёва-камунальныя паслугі жыхарамі дамоў, пабудаваных па дагаворах удзелу ў долевым будаўніцтве?

С. Шнітка, г. Мінск.


Гэтае пытанне ўрэгулявана арт. 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ЖК). Пунктам 2 гэтага артыкула прадугледжана, што абавязак унясення дольшчыкам платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў адпаведнасці з дагаворам на аказанне жыллёва-камунальных паслуг узнікае з дня заключэння дагавора, які прадугледжвае перадачу дольшчыку ў валоданне і карыстанне аб'екта долевага будаўніцтва.

Устаноўлена таксама, што адмова ад заключэння дагавора на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг не вызваляе дольшчыкаў, якія заключылі дагаворы, што прадугледжваюць перадачу ім у валоданне і карыстанне аб'ектаў долевага будаўніцтва, ад унясення платы за фактычна аказаныя асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі.

Акт прыёмкі — перадачы аб'екта долевага будаўніцтва запаўняецца пасля заканчэння будаўніцтва па форме, якая змяшчаецца ў дадатку 3 да тыпавога дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва (зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.06.2013 г. № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб'ектаў у Рэспубліцы Беларусь»).

Аналагічнае правіла па ўзнікненні абавязку ўнясення дольшчыкам платы за жыллёва-камунальныя паслугі змяшчаецца і ў п. 4 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.06. 2014 г. № 571).

Віктар Савіцкі

Загаловак у газеце: Хто кватэрай валодае, той за яе і плаціць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.