Вы тут

Кабякоў агучыў комплекс рашэнняў для росту сярэдняй зарплаты да $500


Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў агучыў комплекс для росту сярэдняй зарплаты да $500 да канца 2017 года. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхаду на станоўчую дынаміку росту эканомікі ў I квартале.


Фота: БЕЛТА

"Пры выкананні задачы па выхаду да канца года на Br1 тыc. сярэдняй заработнай платы будзем зыходзіць з таго, што грошы павінны быць зароблены. Рост даходаў толькі ва ўвязцы з ростам прадукцыйнасці працы. Раздачы незаробленых грошай не будзе", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада акцэнтаваў увагу, што рашэнне гэтай задачы - праз стварэнне новых працоўных месцаў, новых прадпрыемстваў, развіццё прадпрымальніцтва і ініцыятывы, нарошчванне экспарту і скарачэнне выдаткаў. "У бюджэтнай сферы рост зарплаты - за кошт мерапрыемстваў па аптымізацыі і росту пазабюджэтных даходаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.