Вы тут

Варона пабіла шкло ў машыне


У Брэсце камера відэаназірання зафіксавала, як варона кінула з вышыні нейкі прадмет, ён трапіў у лабавое шкло машыны і стаў прычынай трэшчыны. Гаспадыня машыны ранкам убачыла патрушчанае шкло і хацела ўжо звяртацца ў міліцыю, каб шукалі зламысніка. Машына стаяла недалёка ад пад'езда, над якім вісіць камера назірання. Паглядзелі запіс і вачам не паверылі: варона кідае зверху прадмет, ён трапляе на шкло машыны і адлятае на зямлю. Потым птушка спускаецца і забірае здабычу. Можна дапусціць, што гэта была нейкая ежа ў бляшанцы альбо слоічку, знойдзеная на сметніку. Такім чынам варона разбіла тару і павячэрала. А жыхарцы дома па вуліцы Калесніка давядзецца за свой кошт мяняць шкло. Варону ж да адказнасці не прыцягнеш.


...Тыдзень ці два таму на брэсцкіх сайтах паявіліся здымкі, як пугач, што паявіўся ў горадзе, з'еў ката. Усе тады шкадавалі коціка. Не намі сказана, што любоў і голад кіруюць светам. Але голад, відаць, трэба паставіць на першае месца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.