Вы тут

26 лютага 1932 года выйшаў першы нумар "Літаратуры і мастацтва"


26 лютага 85 гадоў таму выйшаў у свет першы нумар газеты «Літаратура і мастацтва»


Газеты як людзі: існуюць у часе і прасторы. Беларуская культурная прастора на пачатку мінулага стагоддзя ўжо патрабавала асэнсаванага адлюстравання: тэм і ідэй, якія ў ёй з’яўляліся, думак і слоў, агучаных у вершах, публіцыстыцы і прозе, з’яў і вобразаў, якія нараджаў час. Адной з культурных з’яў на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя стала газета, якая асвятляла творчае жыццё рэспублікі. Няпростыя гады як у эканамічным, так і ў сацыяльным плане. Але ўжо зразумела: ёсць асаблівая культура беларускага народа, патрэбы якой неабходна ўлічваць у будаўніцтве новага жыцця.

Літаратары і мастакі, драматургі і акцёры, рэжысёры кіно, кампазітары, музыкі стваралі творчую гісторыю Беларусі. «Літаратура і мастацтва» яе фіксавала. Гартаючы старонкі выдання ў розныя эпохі, адчуваеш, наколькі яго лёс сувымяральны з чалавечым: у яго былі радасці і яно адчувала боль, імкнулася падпарадкавацца часу, упісацца ў яго, ці прыходзіла разуменне, што ёсць магчымасць ствараць свой час самім, напаўняць яго сэнсам і даносіць гэты сэнс разам з творцамі, якім неабыякава, дзе яны жывуць і для каго ствараюць. Газеты як людзі: імкнуцца і мараць, умеюць сябраваць і аб’ядноўваюць вакол сябе грамадства, нясуць энергію творчасці і маюць вялікую прагу да жыцця.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.