Вы тут

Конкурс "Відэа абітурыента-2017" аб’яўлены ў БДУ


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца старшакласнікі, якія плануюць навучанне ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Фота: hitech.vesti.ru

Канкурсантам неабходна да 1 мая даслаць на dvd-дысках "мініфільмы" працягласцю да 5 хвілін. У суправаджальным лісце ў абавязковым парадку трэба прадставіць сцэнарый і пакінуць свае кантактныя дадзеныя. Работы прымаюцца па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, Інстытут журналістыкі БДУ з пазнакай "Відэа абітурыента-2017" або па электроннай пошце arjournby@gmail.com.

Выбар жанру не абмежаваны: дакументальнае і ігравое кіно, анімацыйны кліп і г.д. Відэаапавяданне можа быць прысвечана самым цікавым акцыям свайго роднага горада ці раёна, маляўнічым куткам нашай краіны, адданым сваёй прафесіі і абавязку людзям і г.д.

Творчыя работы ацэняць па некалькіх крытэрыях, якія ўключаюць ідэю стварэння, арыгінальнасць сцэнарыя, акцёрскую падачу, мантаж, працу з гукам, спецэфекты. Акрамя таго, аўтар у метраж роліка павінен ўключыць "stand up" - вербальны рэпарцёрскія прыём, калі журналіст працуе непасрэдна ў кадры, на месцы падзеі. Відэа пад музыку, нарэзкі з кадраў гульнявых і дакументальных фільмаў да конкурсу не дапускаюцца.

Лепшыя відэаролікі школьнікаў будуць размешчаны ў эфіры тэлеканала "Журфак ТБ" і Студэнцкага тэлебачання БДУ. Пераможцы атрымаюць эфірныя даведкі для партфоліа абітурыента, якое бярэцца пад увагу на творчым конкурсе пры паступленні ў Інстытут журналістыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.