Вы тут

ДАІ просіць быць больш уважлівымі на дарогах


У сувязі з надыходам міжсезоння Дзяржаўтаінспекцыя просіць быць як мага больш уважлівымі на дарогах.


«Ужо не рэдкія дажджы, якія ўсё яшчэ могуць змяняцца снегападамі. Такія сюрпрызы надвор'я значна ўплываюць на стан праезнай часткі — пагаршаюць бачнасць у кірунку руху.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў быць як мага больш уважлівымі, выбіраць хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, не рабіць неабдуманых манеўраў, быць асабліва пільнымі ў месцах магчымага з'яўлення на дарозе пешаходаў і веласіпедыстаў: з-за размытых абочын апошнія перасоўваюцца па праезнай частцы. Пешаходам і веласіпедыстам абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі, выконваць правілы бяспечнага перасячэння праезнай часткі», паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Работа асабовага складу дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і гарантаванне бяспечных умоў руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кіроўца, трымайся за руль!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.