Вы тут

У Японіі шукаюць назву эры праўлення новага імператара


У Японіі паралельна выкарыстоўваюцца дзве сістэмы летазлічэння — еўрапейская і ўласная, па гадах праўлення манархаў. Апошняя ўжываецца ў краіне па меншай меры з VІІ стагоддзя. Бягучы год, напрыклад, адначасова лічыцца 2017-м і «29-м годам Хэйсэй», як называецца эра царавання цяперашняга імператара Акіхіта, які ўступіў на трон у 1989 годзе. Згодна з заканадаўствам, манарх знаходзіцца на троне пажыццёва, яго адрачэнне не прадугледжваецца. Аднак летам мінулага года Акіхіта публічна даў зразумець, што мае намер датэрмінова пайсці на спачынак з-за сталага ўзросту.


Паводле неафіцыйных звестак, Акіхіта, хутчэй за ўсё, сыдзе ў канцы гэтага года, магчыма, 31 снежня. Прынц Нарухіта ў такім выпадку стане імператарам 1 студзеня 2018 года. Тады ж афіцыйна пачнецца і эра яго царавання з адпаведнай назвай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.