Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Салдат Джэйн»

Калі і дзе: 8 канал, 6 сакавіка ў 21.05

Ва ўрадзе ЗША ўзнікаюць дыскусіі наконт палавой дыскрымінацыі ў ваенна-марскім флоце. Каб даказаць, што жанчыны могуць служыць нароўні з мужчынамі, у шэрагі «марскіх коцікаў» паступае першая жанчына — лейтэнант Джордан О'Ніл.

Праграма, якую навабранцы пад наглядам інструктараў праходзяць у цэнтры падрыхтоўкі, не тое што далёка не цукар, а суцэльнае пекла. 60 працэнтаў кандыдатаў не вытрымліваюць у «школе выжывання» і б'юць у звон, што раўназначна заяве аб сыходзе з падраздзялення. Але Джордан не толькі праходзіць усе фізічныя і псіхалагічныя выпрабаванні — яе прымаюць за «сваю» салдаты атрада.

Што тут дадаць? Хіба што захопленае — ах, якую баявую і прыгожую Дэмі Мур паказаў рэжысёр Рыдлі Скот! Ну і няхай сабе 20 гадоў таму.


Што: «Жандарм і жандарметкі»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 11 сакавіка ў 8.45 і 12 сакавіка ў 21.05

Апошні фільм з цыкла прыгод жандарма Крушо — і, на жаль, апошняя работа вялікага коміка Луі дэ Фюнэса і рэжысёра Жана Жыро.

У жандармерыі Сен-Трапэ патыхае ветрам перамен. Добра знаёмае гледачам аддзяленне паліцыі пераязджае на новае месца — больш прасторнае і тэхналагічнае, абсталяванае камп'ютарам. А галоўнае, кіраўніцтва прысылае на практыку чатырох стажораў — сімпатычных дзяўчат з шыкоўнымі ўсмешкамі, зграбнымі станамі і нагамі, што называецца, ад шыі. Жандармы ў непадробным захапленні, іхнія жонкі — у раўнівым абурэнні.

Але тут стажораў... выкрадаюць невядомыя злачынцы. Калі жандармы на чале з капітанам Жэрберам і старшыной Крушо не вернуць дзяўчат да заўтра, можа выбухнуць міжнародны скандал, а гонар мундзіра будзе назаўжды заплямлены.


Што: «Беражыце жанчын»

Калі і дзе: СТБ, 8 сакавіка ў 17.05 і 9 сакавіка ў 13.50

...Як жанчына чагосьці насамрэч хоча, бессэнсоўна яе адгаворваць, пераконваць і тым больш ёй перашкаджаць. Служачыя порта, дочкі якіх абралі «нежаночую прафесію» і пайшлі ў матросы на буксір, неабдумана праігнаравалі гэту старую мудрасць.

Бацькі, перакананыя, што жанчынам у моры не месца, вырашылі наглядна прадэманстраваць дзяўчатам усе цяжкасці і турботы службы на флоце, каб тыя самі адмовіліся ад сваіх планаў. Ды толькі не на тых натрапілі — ні старэнькая пасудзіна, ні меню з адной макароны, ні «засланы казачок» — адзіны мужчына ў жаночым экіпажы — не спыняюць упартых марачак на шляху да ажыццяўлення мары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.