Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Це­шча»

Ка­лі і дзе: «Бе­ла­русь 3», 13 са­ка­ві­ка ў 16.35

...Лю­дзі роз­ных уз­рос­таў і ха­рак­та­раў, мно­гія з якіх пе­ра­жы­лі ра­зам цяж­кія ва­ен­ныя і пас­ля­ва­ен­ныя га­ды і да­па­ма­га­лі ад­но ад­на­му ва ўсім, не­за­ўваж­на пе­рай­шлі ад доб­ра­су­сед­скіх ста­сун­каў да су­сед­скіх звад. Пад­бух­тор­шчы­кам боль­шас­ці сва­рак ста­ла Клаў­дзія Іва­наў­на — жан­чы­на жыц­цё­ва цэп­кая, але невя­лі­ка­га ро­зу­му.

Больш за ўсіх ад бес­цы­ры­мон­на­га ха­рак­та­ру ма­ці па­ку­туе яе дач­ка На­та­ша — у ад­па­вед­нас­ці з улас­ны­мі ўяў­лен­ня­мі пра «са­праўд­нае шчас­це» Клаў­дзія Іва­наў­на за­ба­ра­няе да­чцэ, бу­ду­ча­му ву­чо­на­му, бу­да­ваць аса­біс­тае жыц­цё з прос­тым ша­фё­рам і ста­ран­на раз­бу­рае гэ­тыя ста­сун­кі, зна­хо­дзя­чы больш вы­гад­на­га кан­ды­да­та — рэ­пе­ты­та­ра, кан­ды­да­та на­вук. Але дзяў­чы­на, да­ве­даў­шы­ся пра гэ­тыя пла­ны, ра­зам з ка­ха­ным збя­гае з до­ма...

Што ці­ка­ва, ро­лю Мін­ска ў гэ­тай кар­ці­не, вы­пу­шча­най у 1973 го­дзе «Бе­ла­русь­філь­мам», част­ко­ва вы­кон­вае Се­ва­сто­паль, дзе быў зня­ты шэ­раг сцэн.


Што: «Стэп­фард­скія жон­кі»

Ка­лі і дзе: «Куль­ту­ра», 18 са­ка­ві­ка ў 23.40

Джа­а­на ра­зам з му­жам і дзець­мі пе­ра­яз­джае ў не­вя­лі­кі га­ра­док Стэп­фард, які на пер­шы по­гляд — жы­вая па­ста­ра­льная кар­цін­ка: чыс­ці­ня, пры­яз­ныя су­се­дзі, спа­кой і бяс­пе­ка на ву­лі­цах. Ад­но толь­кі на­сця­рож­вае: мяс­цо­выя жан­чы­ны не ці­ка­вяц­ца ні­чым, акра­мя хат­няй гас­па­дар­кі, у той час як іх­нія му­жы рэ­гу­ляр­на на­вед­ва­юць за­кры­тае «Та­ва­рыст­ва муж­чын». Джа­а­на зна­хо­дзіць эман­сі­пі­ра­ва­ную сяб­роў­ку з ня­даў­ніх пе­ра­ся­лен­цаў, ад­нак праз ней­кі час тая пе­ра­тва­ра­ец­ца з ідэй­най фе­мі­ніст­кі ў ты­по­вую стэп­фард­скую хат­нюю гас­па­ды­ню... Вы­пад­ко­ва жан­чы­на да­вед­ва­ец­ца, што ідэа­льныя мяс­цо­выя жон­кі — не жы­выя лю­дзі, а дуб­лі­ка­ты-ро­ба­ты. Пра­браў­шы­ся ў «Та­ва­рыст­ва муж­чын», Джа­а­на на­ты­ка­ец­ца... на ўлас­на­га двай­ні­ка!

Да­рэ­чы, у гэ­тай кар­ці­ны іс­нуе ры­мейк 2004 го­да. У су­час­най вер­сіі, зроб­ле­най у жан­ры «чор­най ка­ме­дыі», ге­ра­і­ня не толь­кі за­ста­ец­ца са­бой, але і помс­ціць мяс­цо­вым «вы­на­ход­ні­кам», зна­хо­дзя­чы на тых упра­ву.


Што: «Па ся­мей­ных аб­ста­ві­нах»

Ка­лі і дзе: АНТ, 19 са­ка­ві­ка ў 13.00

...З ча­го па­чы­на­ец­ца кан­флікт па­ка­лен­няў, якія жы­вуць пад агуль­ным да­хам — з не­па­мы­тай та­лер­кі, з роз­ні­цы ў бія­рыт­мах, са спрэч­кі дзвюх гас­па­дынь на ад­ной кух­ні? А мо, з га­лоў­най ды­ле­мы: на­ла­дзіць свой кам­форт за кошт сва­я­коў аль­бо ах­вя­ра­ваць сва­і­мі жа­дан­ня­мі, каб не пе­ра­шка­джаць бліз­кім? Улас­на, ме­на­ві­та гэ­та ад­бы­ва­ец­ца з ма­ла­дой сям'­ёй, якая жы­ве ў ад­ной ква­тэ­ры з це­шчай. Ге­роі вы­ра­ша­юць ра­зы­сці­ся ін­тэ­лі­гент­на і раз­мя­няць ква­тэ­ру... Гэ­тыя по­шу­кі да­зва­ля­юць не толь­кі за­ха­ваць мір па­між па­ка­лен­ня­мі, але і на­ла­дзіць аса­біс­тае жыц­цё адзі­но­кай жан­чы­ны ся­рэд­ніх га­доў, якая рап­там апы­ну­ла­ся на мес­цы ня­вест­кі, вы­му­ша­най жыць з баць­ка­мі му­жа.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.