Вы тут

Асад: Памылковая палітыка ЕС у адносінах да Сірыі прывяла да тэрарызму


Хваля тэрактаў на Захадзе «з'яўляецца вынікам памылковай палітыкі еўрапейскіх дзяржаў у адносінах да Сірыі і рэгіёна Блізкага Усходу», заявіў прэзідэнт САР Башар Асад.


Ён сустрэўся ў Дамаску з прадстаўніком камітэта па замежных справах Еўрапарламента Хаўерам Коўса і дэлегацыяй, якая яго суправаджала. Як адзначыў Асад, «Еўропа, якая ўвяла несправядлівыя санкцыі супраць Дамаска, пажынае сёння плён свайго папушчальніцтва тэрарыстам у Сірыі». Паводле яго слоў, масавае перасяленне бежанцаў у краіны ЕС таксама стала вынікам гэтай памылковай палітыкі.

Сірыйскі лідар расцаніў частыя візіты ў Дамаск еўрапейскіх парламентарыяў як знак абуджэння грамадскасці на Захадзе, якая, па яго словах, была ўведзена ў зман сродкамі масавай інфармацыі адносна падзей, якія адбываюцца ў Сірыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.