Вы тут

Беларусь гатова развіваць кантакты з Егіптам ва ўсіх сферах


Гэта пацвердзіў Прэзідэнт нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Егіпта Мухамадам Саідам аль-Асарам.


— Мы з Прэзідэнтам Егіпта дамовіліся пра многія аспекты супрацоўніцтва, — сказаў кіраўнік краіны. — Мы ў прынцыпе гатовы прадаставіць вам не толькі адпаведную дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў, але і перадачу тэхналогій па ўсіх кірунках, якія вас цікавяць. Мы гатовы папярэдне і разам з перадачай тэхналогій ствараць там, у Егіпце, адпаведныя вытворчасці, развіваць іх разам з вамі, паступова лакалізуючы. Адным словам, забароненых тэм, як мы канстатавалі ў Егіпце, у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі няма, мы гатовы супрацоўнічаць па ўсіх кірунках — ад сельскай гаспадаркі да ваенна-прамысловага і абароннага комплексу.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і гэтай паўночнаафрыканскай краінай базіруецца ў асноўным на беларускім экспарце. У Егіпце працуюць зборачная вытворчасць грузавых аўтамабіляў МАЗ і дзве зборачныя вытворчасці трактароў МТЗ.

Загаловак у газеце: Ад сельскай гаспадаркі да абароннага комплексу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.