Вы тут

Базавая арэндная велічыня з 1 красавіка павялічыцца да Br15,2


Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічыцца да Br15,2. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 сакавіка 2017 года нумар 182, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Цяпер базавая арэндная велічыня складае Br13,6.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 указа ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" і ўступае ў сілу з 1 красавіка 2017 года.

Пастанова Савета Міністраў ад 17 сакавiка 2016 года нумар 208 "Аб устанаўленні памеру базавай арэнднай велічыні" прызнаецца страціўшай сілу.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.