Вы тут

Урад вывучыць прапановы па працаўладкаваннi беспрацоўных да 1 мая


Аб гэтым iшла размова на чарговым пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў пад старшынствам прэм'ер-мiнiстра Андрэя Кабякова, паведамiлi ў прэс-службе ўрада.


Разгледжаны вынiкi работы галiн i рэгiёнаў па выкананнi параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў студзенi-лютым 2017 года, чаканыя вынiкi ў I квартале i меры па аднаўленнi эканамiчнага росту.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, ёсць шэраг пытанняў, у тым лiку i арганiзацыйнага характару, якiя патрабуюць разгляду i прыняцця рашэнняў. Кiраўнiк урада звярнуў увагу на якасць прагназавання. «Кожная лiчба павiнна быць падлiчана, абгрунтавана i гарантавана. За памылкi неабходна несцi адказнасць», — адзначыў прэм'ер-мiнiстр.

Асаблiвая ўвага ў час пасяджэння была ўдзелена стварэнню рабочых месцаў i працаўладкаванню беспрацоўных. «На нарадзе 9 сакавiка кiраўнiком дзяржавы ўраду i губернатарам пастаўлена канкрэтная задача па працаўладкаваннi ўсiх, хто можа i хоча працаваць, да 1 мая. Прашу губернатараў далажыць, як разгорнута гэта работа на месцах, калi патрабуюцца рашэннi ўрада — прапануйце. Рабочыя месцы павiнны быць створаны там, дзе ёсць рэальная патрэбнасць на рынку працы ў канкрэтных раёнах i населеных пунктах», — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-мiнiстр таксама звярнуў увагу, што ў блiжэйшы час пачынаюцца веснавыя палявыя работы. Паводле яго слоў, прадугледжанае фiнансаванне дае магчымасць правесцi пасяўную кампанiю ў штатным рэжыме.

Загаловак у газеце: Дасягнуць канкрэтных мэт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.