Вы тут

Гарлыкскі ГАК плануецца адкрыць 31 сакавіка


Пра гэта ішла размова на сустрэчы ў Ашхабадзе старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Туркменістана Батыр Эрэшавым, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.


Фота: lider-press.by

Сустрэча адбылася ў час рабочага візіту Міхаіла Мясніковіча ў Туркменістан 15-18 сакавіка. "Міхаіл Мясніковіч і Батыр Эрешаў разгледзелі пытанні завяршэння будаўніцтва і ўрачыстага адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, вызначанага на 31 сакавіка бягучага года, з удзелам Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Асноўнай мэтай візіту стала наведванне Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната і вырашэнне пытанняў, якія тычацца завяршэння яго будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю. "Міхаіл Мясніковіч наведаў шахту па здабычы калійнай руды, фабрыку па вытворчасці калійных угнаенняў, адміністрацыйны комплекс, лабараторыі, склады руды і гатовай прадукцыі. Старшыня Савета Рэспублікі пракантраляваў выкананне работ на аб'екце, а таксама па навядзенні парадку на тэрыторыі", - дадалі ў прэс-службе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.