Вы тут

Брак настаўніка не выправіць


Задача педагогаў не толькі навучыць дзяцей свайму прадмету, але і захапіць ім школьнікаў. Пры гэтым трэба працаваць не толькі з малымі, але і з іх бацькамі. Разам з тым сучасныя настаўнікі не гатовыя да працы з усёй сям'ёй, выхаваўчая функцыя неўласцівая ім. Гэтыя і іншыя думкі гучалі на міжнароднай канферэнцыі «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога сям'і: вопыт, праблемы, перспектывы».


Выступаючы перад будучымі настаўнікамі, студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка і навучэнцамі ВНУ з яшчэ шасці краін, Марыяна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын, разважала пра ролю бацькоў і педагогаў у выхаванні дзяцей. Яна падкрэсліла, што адміністрацыйным шляхам ад малых нічога не даб'ешся, таму выхаваўчая роля педагога становіцца ўсё больш адказнай.

— Частка з вас прыйшлі вучыцца на настаўніка, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Гэта катаванне, калі ты не любіш прафесію і працуеш у школе, — заўважыла Марыяна Шчоткіна. — Рабочы на заводзе можа сапсаваць дэталь, выкінуць яе і зрабіць іншую. А калі педагог дапускае ў працы брак, гэта не выправіць ніколі. Ды яшчэ і чалавек атрымае комплекс на ўсё жыццё.

Яна заклікала захоўваць чалавечыя каштоўнасці, якія ёсць у краіне, і рабіць так, каб было здорава жыць на Радзіме, а не ехаць за яе межы. Думкі новага пакалення залежаць ад таго, што гавораць і чаму вучаць бацькі і педагогі.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.