Вы тут

У Магілёве ўспомнілі паэта Аляксея Пысіна


Магчымасць далучыцца да лірычных твораў гэтага паэта і даведацца новыя факты з яго жыцця прадставіла абласная бібліятэка імя Леніна. Вось ужо сёмы год запар тут ладзяцца Пысінскія чытанні. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі вялікую даследчую работу, выйшлі на родных паэта і атрымалі каштоўны архіўны матэрыял.


Пра Аляксея Пысіна кажуць, што ён у паэзіі быў як Васіль Быкаў у прозе. Знаўцы ставяць яго творы на адзін узровень са спадчынай Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка. Але, на жаль, творчасць Пысіна не так добра вядомая шырокаму колу чытачоў, як гэтых славутых аўтараў.

Жыццё журналіста, таленавітага паэта, франтавіка Аляксея Пысіна цесна звязана з Магілёўшчынай. Нарадзіўся і вырас ён у вёсцы Высокі Борак Краснапольскага раёна ў звычайнай сялянскай сям'і. Перад вайной, як актыўны селькар раённай газеты «Чырвоны сцяг», быў накіраваны ў інстытут журналістыкі ў Мінск. Потым была вайна, з якой ён вярнуўся з медалём «За адвагу». Пасля Маскоўскіх вышэйшых літаратурных курсаў працаваў у абласной газеце «Магілёўская праўда», з 1974 года і да апошніх дзён свайго жыцця быў сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Блізкі сябра і сабрат Пысіна па пяры Віктар Арцем'еў прысвяціў яму аж шэсць літаратурных зборнікаў. Цераз сваю «пысініяну» ён прасачыў увесь жыццёвы шлях паэта.

Сёмыя Пысінскія чытанні прысвечаны дзвюм значным сёлетнім датам: 750-годдзю Магілёва і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.