Вы тут

Хутка ўдасканаляць кантрольную дзейнасць


Пра гэта паведаміў сёння старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў падчас рабочай паездкі ў Маладзечанскі раён.


"Практычна ўся чарнавая праца завершана. Яна ў асноўным вялася сіламі Камітэта дзяржаўнага кантролю з прыцягненнем шэрагу арганізацый. Актыўна працавала ў гэтым кірунку і Адміністрацыя Прэзідэнта, - распавёў Леанід Анфімаў. - Цяпер праект указа, якім прадугледжаны змены ў указ №510, які рэгламентуе кантрольную дзейнасць, уносіцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Рабочай групай дакумент будзе дашліфоўвацца. Пасля ён паступіць на разгляд кіраўніка дзяржавы". 

Кіраўнік кантрольнага ведамства падкрэсліў, што змены, якія прадугледжвае новы нарматыўны прававы дакумент, дазволяць здзейсніць вялікі прарыў ва ўпарадкаванні кантрольнай дзейнасці. Яна будзе нацэлена на прафілактычныя меры ўздзеяння ў дачыненні да тых, хто парушае або можа парушыць заканадаўства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.