Вы тут

Аднаго выратавалі, а колькі згарэла?


У Баранавічах ратавальнікі паехалі па выкліку тушыць сухую траву. Як толькі прыступілі да работы, адзін з пажарных заўважыў нешта жывое каля самага агню. Там варушыўся вожык. Спалоханую жывёлінку аднеслі далей ад вогненнага пекла і выпусцілі. Гэта кранальная інфармацыя за дзень абляцела ўвесь інтэрнэт.


Супрацоўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей МАШНОЎ сказаў, што згаданы выпадак далёка не адзінкавы. Нядаўна гэтак жа ратавалі зайца. Але часцей бывае наадварот: байцы пажарна-ратавальнага разліку патушаць ачаг узгарання сухой расліннасці, тады становяцца відаць трупы птушак і дробных жывёлін, якія не паспелі ўцячы ад агню. Пры добрым ветры полымя распаўсюджваецца імгненна і не пакідае насельнікам навакольнага асяроддзя шанцаў на жыццё. А людзі кожную вясну працягваюць паліць траву і плаціць даніну ўласнай неабачлівасці, здараецца, жыццём, нярэдка знішчанымі пабудовамі і мноствам загубленых прадстаўнікоў фаўны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackenіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.