Вы тут

Берлін раскрытыкаваў прэс-сакратара Белага дома


За параўнанне Асада з Гітлерам.


Улады ФРГ лічаць недапушчальным выкарыстанае прэс-сакратаром Белага дома Шонам Спайсерам параўнанне прэзідэнта Сірыі Башара Асада з Адольфам Гітлерам. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Берліне афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт.

«Любое параўнанне сучасных падзей са злачынствамі нацыянал-сацыялістаў не вядуць ні да чаго добрага, — сказаў ён. — Гэта недапушчальна».

Раней, у панядзелак, Спайсер, выступаючы на рэгулярным брыфінгу для журналістаў у Белым доме, заявіў, што, нягледзячы на ўсе жахі Другой сусветнай вайны, ЗША і Германія не ўжывалі ў ёй хімічную зброю. «Мы не выкарыстоўвалі хімічныя ўзбраенні ў той сусветнай вайне, і нават такому нягодніку, як Гітлер, не прыходзіла ў галаву ўжываць хімічныя ўзбраенні», — сказаў прэс-сакратар, каментуючы меркаванае выкарыстанне хімзброі ў сірыйскай правінцыі Ідліб, адказнасць за якое Вашынгтон усклаў на сірыйскія ўлады. Пазней у інтэрв'ю тэлекампаніі CNN ён прынёс прабачэнні за гэтае параўнанне.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.