Вы тут

ЗША ўжылі ў Афганістане супраць ІД звышмагутную няядзерную бомбу


Пентагон пацвердзіў, што ўпершыню ўжыў у Афганістане звышмагутную фугасную авіяцыйную бомбу, названую ў ЗША «маці ўсіх бомбаў».


«Упершыню гэтая бомба была выкарыстаная ў баі», — адзначыў прадстаўнік амерыканскага ваеннага ведамства Дж. Стамп, падкрэсліўшы, што аперацыя «распрацоўвалася ўжо некалькі месяцаў».

ЗША нанеслі авіяўдар па тунэльным комплексе мясцовай ячэйкі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў павеце Ачын правінцыі Нангархар (на ўсходзе Афганістана). «Амерыканскі самалёт скінуў бомбу GBU-43», — указаў Стамп. Пры здзяйсненні авіяўдару, адзначылі ў Пентагоне, «усе рызыкі для афганскіх і амерыканскіх УС былі мінімізаваныя», «у той жа самы час ён нанёс максімальную шкоду» ІГ і яе аб'ектам. Па словах Стампа, ЗША «прынялі ўсе меры засцярогі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.