Вы тут

У Мінску пройдзе І маладзёжны міжканфесійны фестываль-выстава


18 красавіка ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых (г. Мінск, вул.Каліноўскага, 121) адбудзецца I маладзёжны міжканфесійны фестываль-выстава “Велікодны куліч”, галоўнай мэтай якога з'яўляецца кансалідацыя намаганняў па захаванню сапраўдных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя традыцый хрысціянскай міласэрнасці і дабрачыннасці, духоўна-маральнай асветы.


Фота: hochu.ua

Святочныя мерапрыемства “Велікоднага куліча”, прысвечаныя Светламу Хрыстову Уваскрасенню, пройдуць з удзелам валанцёраў БРСМ з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ганаровых гасцей фестывалю-выставы: Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскі Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі; епіскапа Юрыя Касабуцкага, вікарнага епіскапа Мінска-Магілёўскай архіепархіі; настаяцеля прыхода ў гонар Усіх Святых протаіерэя Фёдара Поўнага; члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, першага сакратара ЦК ГА “БРСМ” Андрэя Белякова; дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка; старшыні праўлення ГА “Беларускі фонд міру”, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максіма Місько.

13.15 — 13.45 (Алея Маладажонаў)

Удзельнікі I маладзёжнага міжканфесійнага фестывалю-выставы працягнуць традыцыю высаджваць дрэвы ў гонар памятных падзей. Прадстаўнікі валанцёрскага рух з абласцей і Мінска, духавенства і дэпутацкі корпус высадзяць недалёка ад Храма-помніка восем “Велікодных дрэў” і ўпрыгожыць іх святочнымі пісанкамі, вырабленымі моладзю.

14.00 — 14.30 (Храм-помнік)

У Белай зале Храма-помніка абласныя (Мінская гарадская) арганізацыі ГА “БРСМ” размесцяць выставу лепшых аўтарскіх велікодных кампазіцый, пісанак, кулічоў, творчых фотаработ, малюнкаў дзяцей і моладзі з усёй Беларусі. Тут жа адбудуцца прэзентацыя экспазіцый і конкурсных работ, конкурс на лепшы куліч і дэгустацыі велікодных кулічоў.

У імправізаванай майстэрні для мінчан і гасцей сталіцы майстры па рукадзеллі з усіх рэгіёнаў Беларусі правядуць індывідуальныя майстар-класы па вырабе велікодных кампазіцый, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

14.30 — 16.00 (Белая зала Храма-помніка)

Міжканфесійны “Адкрыты дыялог" на тэму "Царква і моладзь: разуменне або моўны бар'ер” стане адным з цэнтральных мерапрыемстваў фестывалю-выставы “Велікодны куліч”.

“Адкрыты дыялог” пройдзе ў фармаце чаявання. За кубкам гарбаты з кулічом эксперты актуальнай дыскусіі адкажуць на хвалюючыя юнакоў і дзяўчат пытанні. Як дапамагчы моладзі не збіцца з правільнага шляху? Навошта людзі ходзяць у царкву? Якія асаблівасці духоўнай культуры сучаснай моладзі? У чым адрозненне ў святкаванні праваслаўнага і каталіцкага Вялікдня? Чаму святкаванне Вялікадня мае кожны год розную дату па календары, а Божае Нараджэнне заўсёды ў адзін і той жа дзень? Якія стравы лічацца традыцыйна велікоднымі і як правільна накрыць святочны стол? Што сімвалізуе сабой Велікодны куліч? Як растлумачыць традыцыю фарбаваць на Вялікдзень яйкі ў чырвоны колер?

Тон дыскусіі задасць галоўны спікер “Адкрытага дыялогу” айцец Фёдар.

16.00 — 16.30

Урачыстая цырымонія ўручэння падзяк Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі за асаблівы ўнёсак у духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення завершыць фестываль-выставу “Велікодны куліч”. Самыя актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ "Добрае Сэрца” будуць адзначаны імяннымі падзякамі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай Царквы архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча.

Арганізатарамі “Велікоднага куліча” выступаюць Грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Епархіяльныя ўпраўленні Беларускай праваслаўнай царквы і Рымска-Каталіцкага царквы ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны прэс-цэнтр.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.