Вы тут

Дзярждума Расіі забараніла даваць дзецям патройныя прозвішчы


Дзярждума Расіі прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні законапраект, які абмяжоўвае права бацькоў даваць дзецям імёны ў выглядзе лічбаў, спалучэння літар і лічбаў, зняважлівых слоў і тытулаў.


Фота: tass.ru

Калі закон будзе падпісаны прэзідэнтам Расіі, бацькі таксама не змогуць даваць дзіцяці прозвішча з больш чым двух слоў, злучаных пры напісанні злучком.

Акрамя гэтага, дакумент забараняе даваць дзецям патройныя прозвішчы.

Калі першапачаткова законапраект прапаноўваў рэгламентаваць законам толькі імёны дзяцей, то да другога чытання па ініцыятыве дэпутатаў-адзінаросаў Аксаны Пушкіной, Вольгі Баталінай, Вольгі Акунёвай, а таксама сенатара Людмілы Нарусавай у законапраект дадалі нормы аб прозвішчах.

Бацькі змогуць даць дзіцяці толькі падвойнае прозвішча, утворанае ад прозвішчаў бацькі і маці ў любой паслядоўнасці.

У будучыні, калі ў сям'і з дзіцем з двайным прозвішчам народзяцца іншыя дзеці, якім таксама бацькі захочуць даць падвойнае прозвішча, яно павінна будзе быць такое ж, як у першага дзіцяці. Паслядоўнасць прозвішчаў у двайным прозвішчы мяняць будзе нельга.

У суправаджальных дакументах да законапраекта прыводзіцца статыстыка органаў ЗАГС Масквы, якая вядзецца з 1998 года. Хлопчыкаў за гэты перыяд называлі: Мікалай-Мікіта-Ніл, Хрыстамрырадас, Дэльфін, Яраслаў-Лютабор, Лука-Шчасце Самерсэт Оушен, а дзяўчынак: Красавік, Паліна-Паліна, Прынцэса Даніэла, Зараніца, Алёша-Капрына, Акіяна, Сафія-Сонейка.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.