Вы тут

Памерла майстар ваеннай прозы, ураджэнка Беларусі Алена Ржэўская


Алена Майсееўна Ржэўская (Каган) нарадзілася ў 1919 годзе ў Гомелі. У час Вялікай Айчыннай вайны трапіла на фронт пад Ржэў ваенным перакладчыкам, дзе вяла дзённікі, якія сталі асновай яе будучых пісьменніцкіх прац.


Фота: vesti.ru

У 1948 годзе Алена Ржэўская скончыла Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага, друкавацца пачала ў 1950-х гадах.

Алене Ржэўскай належаць аповесці "Люты - крывыя дарогі", "Блізкія подступы", "Была вайна", "Знакі прыпынку", "Далёкі гул".

У 1965 году выйшла яе кніга "Берлін, май 1945". У ёй апісаны апошнія дні вайны, узяцце імперскай канцылярыі, пошук цела Гітлера і яго апазнанне, таксама прыведзены дзённікі легендарных сведак гістарычных падзей.

Алена Ржэўская ўзнагароджана двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За баявыя заслугі", "За вызваленне Варшавы", "За ўзяцце Берліна".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.