Вы тут

Прайшла першая міжнародная канферэнцыя па пытаннях анкагінекалогіі


Першая міжнародная канферэнцыя па пытаннях анкагінекалогіі і анкаўралогіі, якая завяршылася сёння ў Мінску, была спланавана ў межах супрацоўніцтва Беларускага таварыства анколагаў і Нацыянальнага інстытута анкалогіі ЗША і паспрыяла стварэнню міжнароднай клініка-доследна-адукацыйнай платформы на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.


Падчас канферэнцыі эксперты расказалі аб самых сучасных падыходах у ранняй дыягностыцы і лячэнні гінекалагічнай і ўралагічнай анкалогіі. Шырокай аўдыторыі былі прадстаўлены майстар-класы з відэакурсамі хірургічных маніпуляцый, у тым ліку для лячэння цяжкай дысплазіі і ранняга раку шыйкі маткі. Усе запрошаныя лектары з'яўляюцца прызнанымі экспертамі ў анкагінекалогіі ЗША, Расіі і Беларусі. Што да анкаўралогіі, то ў гэтых секцыях вопытам абменьваліся вядучыя спецыялісты не толькі ЗША, Расіі і Беларусі, але і Германіі, Ізраіля. Сярод замежных удзельнікаў — аўтар шматлікіх публікацый па лапараскапічнай хірургіі пры раку прастаты, майстар дэманстрацыі «жывых аперацый» з Германіі прафесар Енс-Увэ Штольцэнбург.

Вета РУЖАНСКАЯ

Загаловак у газеце: Майстар-клас ад анколагаў свету

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.