Вы тут

ДАІ заклікае вадзіцеляў да акуратнай язды ў дварах летам


ДАІ заклікае вадзіцеляў да акуратнай язды ў дварах у перыяд летніх канікул, расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага раёна ГУУС Мінгарвыканкама Любоў Трапашка.


Фота: autocentre.ua

Паводле яе слоў, у цёплы перыяд значна ўзрастае рызыка ДТЗ з дзецьмі. Так, 21 мая каля 18.00 у двары дома па вул. Рафіева, 88 у Мінску адбыўся наезд на дзіця. Вадзіцель 1968 года нараджэння на легкавым аўтамабілі "Сітраен Ксара" рухаўся па дваровай тэрыторыі і збіў веласіпедыста, 7-гадовага хлопчыка. Дзіця з траўмамі рознай ступені цяжкасці было шпіталізавана.

"З надыходам цёплага надвор'я і набліжэннем летніх канікул ДАІ звяртаецца да вадзіцеляў з просьбай строга выконваць скорасныя рэжымы пры яздзе ў дварах. Бацькам інспектары настойліва рэкамендуюць штодзень паўтараць асновы ПДР з дзецьмі і ўважліва сачыць за тым, дзе яны гуляюць", - адзначыла Любоў Трапашка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.