Вы тут

Керы заклікаў амерыканскіх студэнтаў вучыць рускую мову


Былы дзяржсакратар ЗША Джон Керы падчас свайго выступлення перад амерыканскімі студэнтамі даў ім параду вывучаць рускую мову. Урыўкі з яго прамовы перад навучэнцамі Школы кіравання імя Джона Кенэдзі пры Гарвардскім універсітэце ў штаце Масачусетс прывяла газета Polіtіco.


«Мне часта задаюць пытанне, у чым сакрэт рэальнага ўплыву на ўрад. Што ж, усё змянілася не так даўно. Гледзячы сёння на Белы дом, я сказаў бы, што трэба купіць падручнік і вучыць рускую мову», — заявіў экс-дзяржсакратар.

Керы раскрытыкаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: «Для кіраўніка дзяржавы, якая ўвяла першую папраўку (да канстытуцыі ЗША аб свабодзе слова. — Рэд.), ненармальна кожны дзень зневажаць журналістаў і нават пагражаць ім. І гэта ненармальна, калі кіраўніка ФБР бесцырымонна звальняюць з-за таго, што ён расследаваў уплыў Расіі на выбарчую кампанію таго самага чалавека, які яго звольніў».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.