Вы тут

Сёлета КНР запусціць 8 спадарожнікаў


А з 2018 па 2020 гады будзе запушчана яшчэ больш за 20 апаратаў "Бэйдоу”.


Аб гэтым паведаміў старшыня Камісіі па па кітайскай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы Ван Лі перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

На цырымоніі адкрыцця восьмага штогадовага сходу па спадарожнікавай навігацыі ў Шанхаі ён заявіў, што цяперашняя сістэма "Бэйдоу" забяспечыла надзейны сэрвіс для карыстальнікаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, 15 спадарожнікаў стабільна працуюць на арбіце, ужо завершана адладка работы 5 спадарожнікаў новага пакалення "Бэйдоу" на арбіце, пачынаюцца работы па ўключэнні ў сетку. Разам з наступнымі запускамі спадарожнікаў Кітай будзе паступова нарошчваць глабальныя магчымасці па абслугоўванні, а таксама забяспечваць сумяшчальнасць з іншымі сістэмамі спадарожнікавай навігацыі, прадастаўляць больш якасныя навігацыйныя паслугі для карыстальнікаў па ўсім свеце. 

У апошнія гады сістэма "Бэйдоу" ўкаранёна ва ўсе сферы дзейнасці, яе высокадакладнае абслугоўванне зрабіла рэвалюцыю ў галінах, якія выкарыстоўваюць новыя рэжымы. Як растлумачыў кіраўнік аддзела ўпраўлення кітайскімі спадарожнікавымі сістэмамі Жань Чэн, кампанія "Цяньсюнь" стварыла першую ў свеце сістэму паскоранага пазіцыянавання FindNow пры падтрымцы сістэмы "Бэйдоу", у спалучэнні з наземнай сістэмай можна павысіць дакладнасць пазіцыянавання да сантыметровага ўзроўню, пачатковы час пазіцыянавання скараціўся з 30 да 3 секунд. 

Зараз служба паскоранай лакалізацыі ахоплівае больш за 45 млн карыстальнікаў з больш чым 200 краін і рэгіёнаў, штодзённая колькасць выклікаў дасягае 120 млн. Акрамя таго, "Бэйдоу" ажыццявіў у многіх сферах жыцця трансмежную інтэграцыю, здзейсніў зліццё рэжыму "Бэйдоу + Інтэрнэт + іншыя галіны", стаў новым імпульсам развіцця прамысловасці "Бэйдоу", садзейнічаў пераменам у вытворчасці і ладзе жыцця, стварыў інавацыйную бізнес-мадэль.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.