Вы тут

Запрашае фестываль вулічнай ежы


Кірмаш «Фестываль вулічнай ежы» пройдзе 10 чэрвеня ў Мінску, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Фестываль адбудзецца з 10.00 да 22.00 каля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў, 4. Абяцаюць шырокі асартымент страў розных кухняў свету, прыгатаваных на вачах у наведвальнікаў. Будуць прадстаўлены фуд-корты ад рэстаранаў і кавярняў, народны фастфуд з рэгіёнаў краіны, а таксама перасоўныя аб'екты грамадскага харчавання. На фестывалі разгорнуцца забаўляльныя пляцоўкі: гульнявыя зоны, пройдуць майстар-класы, конкурсы, паказы адзення і прычоскі, выступленні музыкантаў. Будуць працаваць дзіцячая пляцоўка з міні-атракцыёнамі, спартыўная пляцоўка з занят-
камі па шэйпінгу, адбудуцца спаборніцтвы па армрэстлінгу і гіравым спорце.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Смачна есці!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.