Вы тут

У Гродзенскім раёне знайшлі замаскіраваны браканьерскі тайнік


На тэрыторыі заказніка «Азёры» паблізу возера Белага ў Гродзенскім раёне дзяржінспектары знайшлі замаскіраваны браканьерскі тайнік.


Пад дрэвам у лесе была выкапаная ямка, у якой знаходзілася металічная скрыня з крышкай, прысыпаная зверху сухім лісцем. Унутры ляжала незаконнае ўстройства для вылаву рыбы — электралавільная ўстаноўка. Каб выявіць і прыцягнуць да адказнасці яго гаспадара, дзяржінспектары ўстанавілі фотапастку. Праз суткі ў яе аб'ектыў трапіў чалавек. Пакуль інспектары дабіраліся, парушальнік паспеў ужо «парыбачыць» — яго затрымалі з мехам рыбы. Шкода, нанесеная ім прыродзе, ацэнена ў 13,2 тысячы рублёў. 

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зрабіў тайнік,а сам трапіў у фотапастку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.